В мире

Алег Новікаў, Новы час

Забойства, якое змяніла свет

У пачатку жніўня спаўняецца 50 гадоў справе Чарлі Мэнсана, чые злачынствы, як высвятляецца, таксама адмоўна адгукнуліся на клімаце планеты.

Фота George Brich/AP Photo

Гісторыя злачынстваў секты Мэнсана ў Галівудзе 8–9 жніўня 1969-га ўскалыхнула амаль увесь свет. Не толькі таму, што ахвярамі забойцаў сталі  вядомыя прадстаўнікі свету шоу-бізнесу.

Была забітая таксама Шэран Тэйт — жонка знакамітага кінарэжысёра Рамана Паланскі, якая вось-вось павінна была нарадзіць дзіця. Шэран і яшчэ траім, якія прыйшлі да яе ў госці, людзі Мэйсана за паўгадзіны нанеслі больш за сотню нажавых раненняў.

Удзельнікаў злачынства знайшлі досыць хутка, аднак комплекснай карціны забойства ў нас дасюль няма, бо нестае адказаў на шэраг пытанняў.

З чаго раптам былы дробны крымінальнік Чарлі Мэнсан уявіў сябе месіяй? Як ён змог пераканаць у гэтым некалькі дзясяткаў чалавек, з якімі стварыў камуну «Сям’я»? Чаму сябры «Сям’і» гатовыя былі выконваць любыя распараджэнні свайго гуру — ажно да забойства?

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(4)