Общество
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Забойца гея Міхаіла Пішчэўскага атрымаў 3 гады зьняволеньня

У Цэнтральным судзе Менску 28 ліпеня абвясьцілі прысуд у гучнай справе аб забойстве.

Дзьмітры Лукашэвіч, 8 студзеня 2015-га

Забойцу гея Міхаіла Пішчэўскага Дзьмітрыя Лукашэвіча засудзілі да 3 год пазбаўленьня волі і ўзялі пад варту ў зале суду. Суд адлічыў яму з гэтага тэрміну адзін год паводле амністыі і яшчэ амаль год, які ён ужо адбыў пад вартай падчас сьледзтва. Такім чынам праз адзін год асуджаны выйдзе на волю.

Таксама ён мусіць выплаціць 20 тысяч кампэнсацыі за маральную шкоду: 10 тысяч — маці забітага і па 5 тысяч — сястры і брату.

Напярэдадні пракурор папрасіў для абвінавачанага ў забойстве Дзьмітрыя Лукашэвіча 3 гады зьняволеньня.

Лукашэвіч прызнаў сябе вінаватым у хуліганстве, вынікам якога стала сьмерць чалавека, і не адмаўляе, што ўдарыў Пішчэўскага, бо варожа ставіўся да яго як да гея.

Мать Пищевского: «Сына мне все равно не вернут»

Міхаіл Пішчэўскі памёр 27 кастрычніка 2015 году ва ўзросьце 35 год.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)