«Забівалі і закопвалі ў адной вялікай яме»
Колькі іх — страшных таямніц, звязаных са злачынствамі сталінскага рэжыму? Адна з іх была раскрытая ў нашы дні пад Гомелем: стала вядома месца, дзе ў 30-я гады «спецыялісты» з НКУС распраўляліся з ахвярамі, якія трапілі ў сталінскую мясарубку. Забівалі і закопвалі ў адной вялікай яме...
Успамінае бабруйчанка Яўгенія Ігнацьеўна Маскаленка:
— У 1933 годзе я жыла ў Жлобіне, вучылася ў шостым класе. Наша школа стаяла побач з будынкам НКУС. Аднойчы падчас урока мой бацька прыадчыніў дзверы ў клас і папрасіў настаўніцу адпусціць мяне з заняткаў. Калі я выйшла ў калідор, ён сказаў мне, што яго па позве выклікаюць у НКУС, але, напэўна, не арыштуюць.
Гэта быў ужо другі выклік, і мой бацька спадзяваўся, што і на гэты раз яго адпусцяць пасля допыту...
Чакаючы яго, я стаяла каля будынка НКУС да самага вечара.
І вось яго выводзяць пад канвоем. Ён толькі паспеў сказаць мне, што яго арыштавалі, папрасіў дапамагаць маці, у якой тады было маленькае, год і два месяцы, дзіця, — мой брат.
Пасля гэтага вечара ба́цькі я больш не бачыла…
Як Яўгенія Ігнацьеўна даведалася пра лёс таты, чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное