Общество

Юрый Глушакоў, Новы час

«Забілі, значыць, Фердынанда нашага...»

Сто пяць гадоў таму пачалася Першая сусветная вайна — і жахі сусветнай бойні абрынуліся на Беларусь.

Руская артылерыя

Як вядома, нагодай да сусветнай вайны паслужыў замах Гаўрылы Прынцыпа, сябра арганізацыі «Млада Босна», на эрцгерцага Аўстра-Венгрыі Фердынанда ў Сараева.

Па іроніі гісторыі, Фердынанд быў адным з найбольш лаяльных да славянаў прадстаўнікоў Габсбургаў. У той жа час Аўстра-Венгерская імперыя праводзіла ў анексаванай ёй Босніі і Герцагавіне правакацыйныя ваенныя вучэнні.

Чальцы «Млада Босні», рамантыкі і ідэалісты, падзялялі пераважна анархісцкія і сацыялістычныя погляды, але іх маглі выкарыстоўваць у сваіх мэтах і сербскія ваенныя-змоўшчыкі з таямнічай арганізацыі «Чорная рука».

Зрэшты, у беларускіх гарадах і мястэчках тады гэтых перыпетыяў не ведаў ніхто. Дый пра наступствы вайны задумваліся далёка не ўсё. І калі 1 жніўня 1914 года Германія абвясціла вайну Расійскай імперыі — у цэрквах адслужылі ўрачыстыя набажэнствы, земскія і гарадскія кіраўнікі сталі абмяркоўваць праблемы размяшчэння параненых і скалечаных, а энтузіясты — запісвацца ў войска. Зразумела, усе бакі, што ўступілі ў вайну, абвінавачвалі ў агрэсіі адзін аднаго. І ў манархічнай Расіі, і ў рэспубліканскай Францыі казалі пра спрадвечны прускі мілітарызм, а ў імператарскай Германіі — пра «рускі царызм».

У Пецярбургу абураліся прыгнётам славян у Аўстра-Венгрыі, у Вене абяцалі даць свабоду і расійскім, і «сваім» палякам і ўкраінцам. Праўда, у Будапешце былі супраць. Пра беларусаў жа не казаў ніхто.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(8)