Лица
Валянцін ЦІШКО, «Заўтра тваёй краіны»

За званне «народны паэт» Рыгор Барадулін атрымлівае 12 долараў да пенсіі

Сёння ў Беларусі жывуць два Народныя паэты Беларусі – Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін. Рыгор Іванавіч атрымаў званне у 1992 годзе. За гады кіравання Аляксандра Лукашэнкі ніхто з сучасных беларускіх паэтаў «народным» не стаў. Няўжо няма вартых? Высвятляе «Заўтра тваёй краіны».

Перш наперш, што думае пра гэта сам беларускі паэт, які апошнім атрымаў званне народнага?

– Разумееце, разваліўся Савецкі Саюз, развалілася сістэма, і ўсё стала фармальным. Ну народны ты, міжнародны ці прыгарадны паэт, якая розніца?.. Усё фармальна, – лічыць Рыгор Барадулін.

– Значыць, справа не ў творчых вартасцях? Ёсць нейкая іншая прычына?

– Адназначна ёсць. І гэта прычына – дзяржава. Яны хочуць – даюць, не хочуць – не даюць.

Папрасіўшы прабачэння за нетактоўнае пытанне, цікаўлюся памерам пенсіі Народнага паэта Беларусі .

– Ну якая можа быць пенсія? Звычайная, як ва ўсіх. За званне толькі тысяч 100 даплочваюць , – адказвае Рыгор Барадулін .

Па праўдзе кажучы, не адразу паверыў у “такую” даплату – мусіў правяраць.

Працяг матэрыялу глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)