Общество

«За што? За праўду». За колькi артыкулаў атрымаў папярэджаннi «Новы Час»

Мінінфармацыі патрабуе выправіць парушэнні ў наступным нумары і праінфармаваць пра гэта міністэрства.

За 4

артыкулы

Паведамляецца, что «міжведамаснай камісіяй зроблена выснова аб тым, што інфармацыя, апублікаваная ў газеце (N3 ад 2021/01/22 і N 4 ад 2021/01/29), спрыяе нанясенню шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

— Чым жа так перашкаджаюць незалежныя медыя тым, хто лічыць сябе ўладай? Чаму ўжо колькі месяцаў ідзе сапраўднае паляванне на незалежных журналістаў? Кагосьці адмовіліся друкаваць, кагосьці пазбавлілі статусу СМІ, а кагосьці наогул кінулі за краты. За што? За праўду. Праўда сёння і ёсць найгоршае злачынства. Асабліва, калі яе хочуць ведаць мільёны, — каментуе БАЖ ліст ад Мінінфарма галоўны  рэдактар «Новага Часу» Аксана Колб.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(19)