Общество
Марына Міт, «Тут і цяпер»

«За пару дзён работы ў гаражы магу атрымаць свой ранейшы месячны аклад»

Упершыню ў Беларусі беспрацоўных жанчын стала менш, чым беспрацоўных мужчын. Такой факт адзначылі спецыялісты ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Мінчанін Мікалай П. афіцыйна нідзе не працуе, але ў яго заўсёды ёсць грошы на бензін, аплату камунальных паслуг і вячэру ў піцэрыі. Амаль кожны дзень да Мікалая ў гараж выстройваецца чарга — ён выдатна разбіраецца ў аўтамабілях.

«Я працаваў на дзяржпрадпрыемстве ў сферы бытавых паслуг, — распавядае Мікалай. — І ў адзін цудоўны дзень зразумеў, што не хачу па панядзелках да 8 раніцы прыязджаць на нарады, пісаць нікому не патрэбныя справаздачы. Зараз я сам сабе начальнік і, шчыра кажучы, часам за пару дзён работы ў гаражы магу атрымаць свой ранейшы месячны аклад. Я бачу канкрэтныя вынікі сваёй працы, ды і людзі кажуць, што ім прыемней аддзячыць мне асабіста, чым пераплачваць у нейкім аўтасэрвісе».

Цалкам артыкул чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)