За #нашсцяг сабралі 10 тысяч подпісаў

Cбор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці сканчаецца 19 кастрычніка. Зварот у Мінкульт падрымала каля 10 тысяч мінчукоў, кажа адзін з арганізатараў звароту, цясляр Зміцер Дашкевіч.

«Можна казаць аб 10 тысячах подпісаў. Лічба прыкладная пакуль, трэба яшчэ дакладна пералічыць, пераправерыць усё, але каля 10 тысяч мы сабралі, — сцвярджае Дашкевіч. — Подпісы мы перадамо ў Міністэрства культуры. Плюс накіруем электронны зварот аб наданні нацыянальнаму сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Мінкульт і ў Акадэмію навук».

Нагадаем, што акцыя па зборы подпісаў доўжылася месяц — з 19 верасня, Дня Сцяга (19 верасня 1991 года гістарычная сімволіка была прызнана дзяржаўнай).

19 кастрычніка — апошні дзень па зборы подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг, за яго ўнясенне ў спіс нацыянальна-культурных каштоўнасцей. І адначасова вядзецца сімвалічны збор подпісаў пад артыкулам Джона Сільвера «5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ».

Дашкевіч паведамляе, што дзеюць наступныя пікеты.

1. Выхад з метро пл. Якуба Коласа — да 20:00.

2. Выхад з метро пл. Незалежнасці ў бок вакзала — да 20:00.

3. Выхад з метро Купалаўская/Кастрычніцкая ў бок універсама «Цэнтральны» — да 22:00.

4. Выхад з метро Інстытут Культуры ў бок чыгункі і Дома быту — з да 20:00.

5. Выхад з метро Малінаўка ў бок гіпермаркета «Прастор» — з 17:00 да 21:00.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)