Общество

Ігар Мельнікаў, Новы час

Як СССР і Польшча ледзь не пачалі ваяваць напрыканцы 1920-х

Малавядомыя старонкі гісторыі: правакацыі і манеўры на савецка-польскай мяжы.

Польскія пяхотнікі на манеўрах, 1930-я гады. Фота з асабістага архіву аўтара

Увосень 1928 — лета 1929 года ў Варшаву ад польскіх выведнікаў з тэрыторыі Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў накіроўваліся справаздачы, у якіх адзначалася, што насельніцтва Валожынскага павета і іншых памежных з БССР тэрыторый актыўна абмяркоўвае «хуткую» вайну Савецкага Саюза супраць Польшчы.

У красавіку 1929 года ў адной са справаздач выведкі Корпуса аховы памежжа (КАП) падкрэслівалася: «Ян Белы, які жыве ў вёсцы Сукліна, Пліскай гміны, хадзіў у снежні 1928 года ў савецкую Расію.

Пасля вяртання ён сабраў давераных людзей і паінфармаваў іх, што савецкая Расія жадае, каб беларусы, што жывуць у Польшчы, паднялі ўвесну паўстанне з мэтай далучыць Заходнюю Беларусь да Расіі. Зброя была б дастаўлена з Расіі».

Акрамя гэтага ў дакуменце пазначалася, што «затрыманыя 5 снежня 1928 года дэзерціры з 3-га сапёрнага палка (Войска Польскага) Аляксандр Кураш і Мікалай Апанасевіч на допыце прызналіся, што прадстаўнікі савецкай улады загадалі ім не вяртацца ў полк, а схавацца і вясной рыхтаваць дыверсійныя акты».

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(5)