Политика

За каго Расея ў Беларусі? Меркаваньне палітоляга

Ці азначаюць заявы Пуціна зьмену палітыкі Масквы? Чаму прэсавы сакратар Пуціна Пяскоў узяўся камэнтаваць заявы бізнэсоўца Мазепіна пра недатычнасьць да фінансаваньня беларускіх пратэстаў?

На гэтыя пытаньні Свабоды адказвае расейскі палітоляг, намесьнік рэдактара сайта Carnegie.ru Максім Самарукаў:

Варта ўлічыць, дзе былі зробленыя гэтыя заявы Пуціна. Пецярбурскі міжнародны эканамічны форум — гэта эўрапейская вітрына Расеі.

Мэтавая аўдыторыя форуму — тая частка Захаду, якая цікавіцца Расеяй.

Пуцін гаварыў менавіта для гэтай аўдыторыі — не для Лукашэнкі і не для беларускага ці расейскага грамадзтва.

І галоўны пасыл гэтых заяваў — ня трэба ўлазіць ва ўнутраныя справы дзяржаваў.

Яго маглі спытаць пра Таджыкістан, пра М'янму — адказ быў прыкладна такі самы.

Маўляў, калі нават Расея заяўляе, што яна хоча захоўваць нэўтралітэт адносна найбліжэйшага саюзьніка і брата, то Захад павінен быць стрыманым у 10 разоў больш.

Паводле Пуціна, у Захаду менш правоў займаць нейкі бок у беларускім канфлікце, чым у Расеі.

Тут Беларусь — гэта прыватны прыклад, сутнасьць адказу — што заходні інтэрвэнцыянізм — гэта кепска.

Паводле Пуціна, каштоўнасны кампанэнт зь міжнародных адносін павінен быць выключаны, бо каштоўнасьці ва ўсіх розныя.

Канкрэтныя дэталі падзеяў у Беларусі яго цікавяць вельмі мала.

Лукашэнка не прапанаваў пераканаўчай вэрсіі інцыдэнту з самалётам і арыштам Пратасевіча.

Але гэта яго праблема, Пуцін ня стаў «упрагацца» за яго ў гэтым пытаньні.

Пяскоў камэнтаваў тлумачэньне Мазепіна так, каб не сказаць зашмат.

Ён адказаў максымальна ўхіліста.

У адказе Пяскова ня трэба шукаць глыбокіх сэнсаў.

Што тычыцца Мазепіна, то даўно вядома, што ў яго адносіны з Лукашэнкам ня вельмі добрыя.

Яго адказ, яго заява гэта пацьвярджае.

Ён таксама сьведчыць пра тое, што чалавек вельмі добра ведае, у якой краіне ён жыве.

Напачатку ён кажа пра жахлівага Пратасевіча, які служыў у «нацысцкім» батальёне ў Данбасе, тым самым дэманструецца поўная ляяльнасьць расейскаму кіраўніцтву.

А далей ідзе тролінг Лукашэнкі з прыгадваньнем Ніка і Майка і справы «вагнэраўцаў».

Гэта дапушчальная ў Расеі крытыка Лукашэнкі.

Наколькі ён рэальна ўкладаўся ў тое, што ў Беларусі адбывалася да леташніх выбараў і пасьля іх — невядома.

Але я ня бачу прычынаў, дзеля якіх гэта абсалютна немагчыма.

Буйны бізнэс, нават на Захадзе, любіць інвэставаць ва ўсе партыі, якія прэтэндуюць на ўладу.

Чаму б Мазепіну было не зрабіць такія інвэстыцыі ў Беларусі?

Тым больш што там гіганцкіх інвэстыцыяў і не патрабавалася.

Але зразумела, што падзеі ў Беларусі адбыліся не таму, што Мазепін выдзеліў грошы.

Магчыма, Лукашэнку хочацца верыць, што прычына пратэстаў у грошах Мазепіна.

Але рэч жа ня ў гэтым.

У Расеі ёсьць такі від бізнэсу — палітычнае прадпрымальніцтва за мяжой.

Гэта калі буйныя бізнэсоўцы інвэстуюць у нейкія палітычныя праекты за мяжой на сваю рызыку.

Гэтая сыстэма дае Крамлю магчымасьць сказаць, што ён тут ні пры чым, што гэта прыватныя асобы ў нешта ўкладаліся.

Такія праекты ёсьць у Афрыцы, ёсьць на Бальканах.

Потым глядзяць на вынікі гэтага праекту, і бізнэсовец альбо атрымлівае па галаве, альбо ўзнагароду.

На гэтым зрабіў добрую кар’еру Яўген Прыгожын, які раней не ўваходзіў у блізкае атачэньне Пуціна.

Кепскія адносіны Мазепіна з Лукашэнкам сталі такімі задоўга да таго, як Расея пачала практыкаваць такое зьнешнепалітычнае прадпрымальніцтва.

Я ня думаю, што Крэмль гатовы абараняць рэжым Лукашэнкі любой цаной, і таму я ня думаю, што на інвэставаньне ў такія праекты ў Беларусі было ад Крамля строгае табу.

Путин обсудил ситуацию в Беларуси с главой Европейского совета

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.7(15)