За дацкія карыкатуры Зьдзьвіжкову далі тры гады калёніі

Менскі гарадзкі суд вынес прысуд па справае былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова. Ён прызнаны вінаватым у парушэньні артыкулу 130 ч 1. КК «Распальваньне рэлігійнай варажнечы» і асуджаны да трох гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў калёніі узмоцненага рэжыму.

Прысуд можа быць абскарджаны цягам 10 дзён і спадар Зьдзьвіжкоў, які сваёй віны не прызнае, заявіў, што гэтай магчымасьцю скарыстаецца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)