Общество

За адмову ад супрацоўніцтва не зарэгістравалі грамадскую арганізацыю

Кіраўнік «Цэнтра развіцця валанцёрства» Мікалай Кванталіані накіраваў скаргу у пракуратуру, каб праверыць дзеянні чалавека, які спрабаваў яго вербаваць у КДБ. Таксама ён падаў апеляцыю ў суд у сувязі з адмовай Міністэрства юстыцыі рэгістраваць грамадскае аб’яднанне.

Мінюст адмовіў ў рэгістрацыі «Цэнтру развіцця валанцёрства», спаслаўшыся на юрыдычныя парушэнні. Між тым два тыдні таму кіраўнік цэнтра Мікалай Кванталіані заявіў, што прадстаўнік КДБ спрабаваў схіляць яго да супрацоўніцтва і прапаноўваў 50 000 еўра ў год. Яго папярэдзілі, што ў выпадку адмовы арганізацыю чакаюць праблемы з рэгістрацыяй.

У інтэрв’ю Радыё Свабода Кванталіані заявіў, што мэтамі дзейнасці арганізацыі кіраўнік цэнтра бачыць валанцёрскую працу для вырашэння праблем інвалідаў, бяздомных людзей і жывёл. .

На думку Кванталіані, манапалістам у гэтай сферы з’яўляецца БРСМ.

— Важна, што сёння нельга вырашаць лакальныя сацыяльныя праблемы, дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, не чакаючы, пакуль дзяржава вырашыць нашыя праблемы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)