Общество

За абразу Ярмошынай 25-гадовую дзяўчыну пакаралі двума гадамі хатняй хіміі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 25-гадовую Аляўціны Корчык, якую вінавацяць па артыкуле 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), паведамляе spring96.org.

Аляўціна Корчык. Фота з сацсетак

Аляўціна Корчык скончыла журфак БДУ, працуе тэхнічнай пісьменніцай і капірайтарам.

Паведамляецца, што 30 кастрычніка ў тэлеграм-чаце яна пакінула каментар, у якім зневажальна ахарактарызавала старшыню ЦВК

Пракурор на судовым пасяджэнні запрасіў для Аляўціны абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

Суддзя Лідзія Цяліца пагадзілася з дзяржабвінавачваннем і вынесла такі прысуд.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(12)