Экономика

«З-за вайны ва Ўкраіне Беларусь можа пашырыць супрацоўніцтва з Захадам»

Працяг крызысу ва Ўкраіне можа прывесьці Менск да больш цеснага супрацоўніцтва з Захадам, заявіў у інтэрвію агенцтву Associated Press міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

Мікалай Снапкоў зазначыў, што працяг баёў паміж прарасейскімі сэпаратыстамі ў Данбасе і ўкраінскімі вайскоўцамі «прыцягне Беларусь да большага супрацоўніцтва з краінамі Захаду».

Снапкоў заявіў гэта ў інтэрвію агенцтву напярэдадні інвэстыцыйнай канфэрэнцыі ў Лёндане, на якой беларускі ўрад паспрабуе прыцягнуць увагу замежных інвэстараў, паведамляе Радыё Свабода.