Политика
Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

З вяртання Сідорскага з Масквы ў Беларусі пачнецца аперацыя «Пераемнік»?

Былога прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага вяртаюць з Масквы ў Мінск.

Адпаведны ліст нібыта ўжо накіраваны ў Еўразіўскую эканамічную камісію, дзе Сідорскі займае пасаду міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе.

Па інфармацыі TUT.BY, былы прэм’ер можа узначаліць прэзідэнцкую Адміністрацыю.

Звяртаюся па каментарый у прэс-службу ЕЭК, адкуль маё пытанне пра магчымае хуткае вяртанне ў Мінск перанакіроўваюць у сакратарыят Сяргея Сідарскага. І ўжо праз дзве гадзіны атрымліваю адказ.

“Сказалі, што ніяк каментаваць не будуць: ні абвяргаць, ні каментаваць — увогуле нічога. І гэта такая пазіцыя менавіта самога Сідорскага. Яны (супрацоўнікі сакратарыята Сяргея Сідорскага, — Еўрарадыё) нам нічога не тлумачылі, як там і што, а ў нас на гэты конт ніякай інфармацыі няма”, ― кажа намеснік начальніка аддзела прэс-службы Еўразійскай эканамічнай камісіі Марына Шкурлатава.

Звычайна, такі адказ даюць тады, калі і праўду сказаць не могуць, і падманваць не хочуць. Але калі версія пра прызначэнне Сяргея Сідорскага праўдзівая, то ўзнікае пытанне: а дзеючага кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Аляксандра Косінца куды? Можна, канешне, зноў кіраваць РНПЦ “Інфекцыя ў хірургіі” ці рэктарам Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта, але, на думку экс-дэпутата Палаты прадстаўнікоў Вольгі Абрамавай, Косінца чакае працяг кар’ернага росту.

“Патэнцыйны пераемнік (ці група людзей) Лукашэнкі ўжо вызначаны на выпадак, калі транзіт улады будзе праводзіцца планава ў недалёкай будучыні", ― нечакана кажа Абрамава падчас свайго выступу на канферэнцыі “Рубікон-2016” ў Таліне.

На пытанне, каго яна мае на ўвазе, адказвае коратка ― Аляксандра Косінца.

Калі ўжо казаць пра праект “Пераемнік”, то фаварытам на гэтую ролю сёння падаецца міністр замежных спраў Уладзімір Макей, лічыць палітолаг Аляксандр Фядута. Вось толькі “група Макея” сёння у меншасці ва ўладзе і яе пазіцыі вельмі слабыя, а падтрымка ў дзяржаўным апараце ― імітацыя, бо шмат хто лічыць, што ён вельмі моцна зарваўся, лічыць эксперт.

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)