Общество

З ператрусам прыходзілі да журналісткі Таццяны Смоткінай

У яе забралі тэлефон і сістэмны блок.

Таццяна Смоткіна на свабодзе. Вось што журналістка з Глыбокага распавяла БАЖ:

– Вобшук праводзіў оперупаўнаважаны Аляксандр Юргель, з ім былі маёр міліцыі крымінальнага вышуку Глыбоцкага РАУС  Мажынскі, курсант інстытута МВД Уладзімір Князеў. Санкцыю на вобшук даў пракурор Глыбоцкага раёна Ігар  Валынец па заяве маёра юстыці Патапахіна.

Падстава — артыкул 130 частка 1 КК («распальванне варажнечы»), быццам нехта 12 красавіка ў тэлеграм-канале «Глыбокае для жыцця» заліў ролік пра нейкую там выбухоўку. Міліцыянты палічылі, што я магу быць датычнай да распаўсюду інфармацыі пра гэта.  Лічу, што большага  абсурду, яны не змаглі і прыдумаць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.3(3)