З ізалятару вызвалілася рэкардсмэнка па «сутках». Гладзіце, колькі яна вінная за 105 сутак «харчавання» ў ІЧУ

9 траўня з Буда-Кашалёўскага ІЧУ вызвалілася жыхарка Гомеля Анастасія Перавошчыкава. Яна адбыла рэкордны для Беларусі адміністрацыйны тэрмін — 105 сутак арышту, піша Радыё Свабода.

Анастасія Перавошчыкава

Пакаралі дзяўчыну за «партызанскія» акцыі ў Гомелі, хоць на здымках былі толькі бел-чырвона-белыя сьцягі і не было бачна ні твараў, ні фігур удзельнікаў. У прыватнай размове з маці міліцыянт з Навабеліцкага РАУС патлумачыў такія доўгія «суткі» для Насты: «Больш няма на каго вешаць. У адных дзеці малыя, у другіх — інваліднасьць, а іншыя за мяжу зьехалі».

Мэдыка па прафэсіі судзілі 7 разоў, не выпускаючы з ізалятару. Там яна сядзіць ад канца студзеня, за выняткам некалькіх дзён на волі.

Маці Анастасіі Алена Міціна атрымала дакумэнты, што за першы месяц арышту дзяўчына ўжо вінная 406 рублёў — «за харчаваньне ў ІЧУ». Плюс за пратэрміноўку плацяжу налічылі яшчэ 40 рублёў. Агулам дзяўчына мусіць сплаціць 1421 рубель за «харчаваньне».

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.8 (оценок:29)