«З гэтай сітуацыі мы выйдзем больш моцнымі»
Жонка і сын лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі 16 і 17 сакавікі атрымалі лісты з-за кратаў ад любімага чалавека.
У іх Анатоль Лябедзька распавядае пра побыт у засценках КДБ, разважае пра сваё вымушанае адлучэнне ад жыцця і дзеліцца думкамі пра будучыню, якую ўспрымае вельмі аптымістычна.
«У апошні час многімі зроблена шмат, каб у маім сэрцы пасялілася нянавісць, але яе там няма. – піша Анатоль Лябедзька ў лісце, датаваным 10 сакавіка. – Ужо сёння я ўпэўнены, што з гэтай сітуацыі мы выйдзем больш моцнымі, больш уважлівымі адзін да аднаго. Несправядлівасць да мяне робіць мяне больш маральным і адказным у адносінах да іншых».
У другім лісце, падпісаным 13 сакавіка, лідэр АГП распавядае пра свой побыт у засценках КДБ. А таксама паведамляе: «Зараз у мяне на канвееры Хуліа Картасар і «Ящик Пандоры” Нязнанскага . Першае – экзістэнцыяналізм з усімі наваротамі, а другое – чціва ў метро. Але чытаць толькі першае цяжкавата. Трэба разбаўляць гэты раствор вадой».
Відавочна ўзняў настрой родным верш паміж радкамі пра штодзённае:
Паспець туды, куды спазняемся.
Жыццё стаіць, мы ж завіхаемся.
Вагон праблем спіхнуць стараемся.
Жыццё грызе, і мы кусаемся.
Да бульбы з салам локцем прабіваемся.
«Гэта, відаць, у яго парыў душы такі…» – кажа Святлана, жонка лідэра АГП.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное