Общество
Аліна Радачынская, «Заўтра тваёй краiны»

З беларускім сервісам расіяне мірыліся, пакуль кошты былі нізкімі

Квіткі за два дні да выезду, няспыртны персанал і трэнд на саветызацыю — рэпутацыю беларускага турызму сярод асноўных кліентаў псуе у гэтым сезоне не толькі прыпыненне дзейнасці расійскага тураператара «Синяя птица».

Фінансавыя праблемы — асноўная прычына прыпынення дзейнасці кампаніі «Cиняя птица», якая была амаль што манапалістам у Расіі на беларускім накірунку. Калі раней тураператар ахопліваў асноўную частку рынку, то з новага году вялікая колькасць гатэляў і санаторыяў спынілі кантракты з ім праз запазычанасць. Некалькі месяцаў спраўляцца з сітуацыяй атрымлівалася, але напрыканцы чэрвеня было абвешчана аб спыненні дзейнасці. Каля 600 турыстаў, што ўжо набылі туры, не змогуць імі скарыстацца.

— Людзі даведаліся пра тое, што іх пражыванне неаплочанае ў самы апошні момант, замаўляючы трансфер ад цягніка, — апісвае сітуацыю прэс-сакратар Расійскага саюза туріндустрыі Ірына Цюрына. — І ўвесь цынізм сітуацыі ў тым, што ў санаторыі Беларусі людзі едуць лячыцца, ім сапраўды гэта патрэбна. Некаторыя тэлефанавалі да нас са слязамі.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)