Общество
Наша Нiва, фота vk.com

Юны блогер сабраў у мінскім гандлёвым цэнтры тры тысячы прыхільнікаў. Фотафакт

Ледзь не пачалася цісканіна.

Арганізатары вырашылі спыніць сустрэчу з Уладам Бумагай у гандлёвым цэнтры Galleria, паколькі стала зразумела, што можа пачацца цісканіна.

Анансаваную фотасесію з папулярным блогерам, у якога на ютуб-канале больш за паўтара мільёна падпісантаў, давялося адмяніць. Калі Улад накіраваўся да выхаду, падлеткі-фанаты абступілі яго з усіх бакоў і не давалі прайсці, а потым пабеглі за ім на паркоўку і спрабавалі перакрыць рух машын, каб не адпусціць свайго куміра.

Што праўда, Улад змог уцячы.

Сустрэча з блогерам адбылася ў дзень яго нараджэння, 5 чэрвеня. Як вынікае з анкеты ў сацыяльных сетках, яму 21 год. Фотаздымак Улада з сустрэчы з прыхільнікамі на яго старонцы «УКантакце» за тры гадзіны паспеў сабраць больш за 9 тысяч лайкаў і 700 каментароў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)