Политика

«Ён выйдзе і будзе змагацца з гэтай уладай!»

5 траўня ў Кастрычніцкім судзе Мінска вынеслі прысуд чарговым удзельнікам Плошчы: Паўла Вінаградава і Алеся Кіркевіча асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, Змітра Дразда, Андрэя Пратасеню і так званага “Навушніка” Уладзіміра Хамічэнку – на 3 гады. Бацька Паўла Вінаградава ганарыцца сваім сынам.

Як заявіў Еўрарадыё бацька Паўла Вінаградава, яму было вельмі цяжка пачуць прысуд, але ён ганарыцца сваім сынам.

— Пакуль я, натуральна, вельмі моцна расстроены. Але я ганаруся сваім сынам. У сваім апошнім слове сын выказаў свае адносіны да гэтай улады, і я яго цалкам падтрымліваю. У інтэрнэце майго сына называюць “нязломны Вінаградаў”. Ён выйдзе і будзе змагацца з гэтай уладай!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)