Яўген Літвінковіч — у Суперфінале «Х-фактара»

Канкурэнтка “жодзінскага самародка” — спявачка Аіда Нікалайчук з Адэсы.

VK.com

У суботу 29 снежня прайшоў фінал папулярнага ўкраінскага музычнага шоў “Х-фактар”. Тры фіналісты, сярод якіх і беларус Яўген Літвінковіч, выконвалі па 3 песні. Гэтым разам Літвінковічу давялося праспяваць ужо знаёмую гледачам песню “Словы” ў аўтарскім перакладзе, хіт Ігара Нікалаева “Там мяне няма” ды выканаць дуэтам легендарную “Фелічыта” з не менш легендарным Ал Бано.

Па выніках глядацкага галасавання Яўген Літвінковіч і украінка Аіда Нікалайчук увайшлі ў Суперфінал. Абодва спевакі на праекце — “падшэфныя” вядомага украінскага прадусара Ігара Кандрацюка.

Нагадаем, галоўны прыз “Х-фактара” — 2 мільёны грыўняў (каля 250 тысяч долараў), а пераможца стане вядомы 6 студзеня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)