Политика

Яшчэ трое абвінавачаных па справе аб «беспарадках»

Па справе аб масавых беспарадках абвінавачанні прад’яўлены Дзмітрыю Буланаву, Аляксандру Квяткевічу і Васілю Парфянкову. Гэта дадзеныя на 26 снежня, па інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна».

Усяго праваабаронцам вядомы прозвішчы 36 асобаў, якія знаходзяцца ў статусе абвінавачаных па дадзенай справе (па звестках міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова, абвінавачанымі з’яўляюцца 37 чалавек).

Як паведамляе spring96, Буланаў Дзмітрый – адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту, 12 студзеня быў затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, утрымліваецца пад вартай у СІЗА на вул. Валадарскага.

Квяткевіч Аляксандр – адбыў 12-сутачны арышт за ўдзел у акцыі 19 снежня, з 4 студзеня затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пад вартай у СІЗА КДБ).

Парфянкоў Васіль – актывіст штаба У. Някляева, затрыманы 4 студзеня ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, утрымліваецца пад вартай у СІЗА на вул. Валадарскага.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)