Общество

Яшчэ шэсць чалавек асудзілі на тэрміны ад 3 да 4 гадоў калоніі за «масавыя беспарадкі» ў Брэсце

20 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста быў абвешчаны прысуд па справе аб «масавых беспарадках» за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе для шостай партыі абвінавачаных.

Пра гэта паведамляе Брэсцкая Вясна.

Суддзя Іна Клышпач палічыла віну шасці мужчын даказанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і прызначыла ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму на наступныя тэрміны:

Уладзіміру Кобрынцу — 4 гады;

Андрэю Кандрасюку — 4 гады;

Артуру Аміраву — 3 гады і 6 месяцаў;

Мікалаю Малюце — 3 гады;

Раману Паўленку — 3 гады;

Вадзіму Чапялевічу — 3 гады.

Менавіта такое пакаранне запрашвала дзяржабвінавачанне ў асобах Дар'і Жук і Вадзіма Багаткі.

Нагадаем, Андрэй Кандрасюк расказваў на судзе, як яго збівалі ў аўтазаку. А Уладзімер Кобрынец адзначыў, што суткі правёў у «спартзале» РАУС, куды трапіў з-за таго, што папрасіў сілавікоў выклікаць хуткую для хлопца з гумавай куляй у жываце.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.8(5)