В мире

«Януковіч, мы злыя»: Майдан у Еўропу

У нядзелю на вуліцы Кіева выйшлі больш за 100 тысяч пратэстоўцаў. Людзі патрабуюць ад уладаў перагледзець рашэнне аб адмове падпісваць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.

На просьбу 34mag намеснік рэдактара «КоммерсантЪ-Украина» Юры Марчанка апісвае сітуацыю і вядзе рэпартаж з вуліц Кіева, дзе праходзяць самыя масавыя акцыі пратэсту з часоў Аранжавай рэвалюцыі.

«Хто сёння да паўночы гатовы выйсці на Майдан?»

Усё пачалося з допісу ў фэйсбуку. Увечары 21 лістапада вядомы ўкраінскі журналіст Мустафа Наем напісаў: «Добра, давайце сур’ёзна. Вось хто сёння да паўночы гатовы выйсці на Майдан? Лайкі не лічацца. Толькі каментары пад гэтым пастом са словамі “Я гатовы”. Як толькі набярэцца больш за тысячу, будзем арганізоўвацца». Фармальна ўмову выканаць не ўдалося: каментарыяў было менш за тысячу, дый палову з іх складалі рэплікі ў духу «А я цяпер не ў Кіеве». Тым не менш, праз пару гадзін на галоўнай плошчы Кіева – Майдане незалежнасці – сабраліся некалькі сотняў чалавек.

Амаль усе яны былі паміж сабой знаёмыя, амаль усе былі або журналістамі, або грамадскімі актывістамі. І ўсе дружна ганьбілі ўкраінскую ўладу, якая ў гэты дзень прыняла рашэнне крыху прыкрыць акно ў Еўропу.

З 2007 года мы доўга і пакутліва дамаўляліся з Еўрасаюзам аб тым, як менавіта Украіна будзе супрацоўнічаць з Захадам. У выніку дамовіліся да Пагаднення аб асацыяцыі – базавага дакумента, згодна з якім Украіна і ЕС сябравалі б так моцна, як Еўрасаюз яшчэ не сябраваў ні з адной краінай. Акрамя прымянення разнастайных еўрастандартаў якасці ў самых розных сферах, Пагадненне мела на ўвазе яшчэ і з’яўленне зоны свабоднага гандлю з краінамі ЕС.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)