Спорт
Сяргей Нятрэба

Ялфімаў далучыўся да «Стаи»

Менская група “Стая” рыхтавала свой дэбютны альбом у Фінляндыі, выдала ў Расеі, а лідэр-вакаліст гурту Канстанцін Дудараў перамог на конкурсе ў Польшчы. Беларускія гэві-мэталісты атрымалі вядомасьць у шырокай публікі дзякуючы Пятру Ялфімаву і сёлетнему выступу перад канцэртам Accept у Палацы спорту.

На новым альбоме Ялфімаў выканаў амаль усе бэк-вакалы і стаў аўтарам некаторых песень “Стаи”. З адной зь іх — “Не забудь мою печаль” — Дудараў меў посьпех на польскім конкурсе вакальнага майстэрства “Мальвы-2005”. Сам Ялфімаў ужо перамагаў у падобным конкурсе — “Эўрыдыкі, што сьпяваюць” — і яго запрасілі на “Мальвы” не як канкурсанта, а ў якасьці ганаровага госьця.
Дэбют групы можна назваць дзёрзкім — мала хто свой першы альбом робіць на студыі ў Фінляндыі, а выдае на аўтарытэтным мэтал-лэйбле. Хлопцы мяркуюць дасягнуць посьпеху на расейскім рынку, чым і тлумачаць сваю скіраванасьць — сьпяваюць толькі па-расейску. І крыху крыўдзяцца на тое, што шмат якія расейскія музычныя выданьні пішуць пра групу, а на Беларусі пра іх нічога не чутно.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)