В мире

Раман Якаўлеўскі, Новы час

Якой зброяй Расія пагражала Украіне ў 2014 годзе?

Сёння ў назіральнікаў за ўкраінскай трагедыяй на слыху паняцце «нармандскі фармат». З яго дапамогай спрабуюць, а тое і спадзяюцца, знайсці выхад з гэтай трагедыі, да якой наўпрост датычная Масква.

Агрэсіўныя дзеянні Масквы супраць Украіны ў 2014 годзе фактычна разбурылі сістэму еўрапейскай бяспекі, якая як-ніяк гарантавала тэрытарыяльную цэласнасць суверэнных дзяржаваў, што паўсталі пасля калапсу СССР.

І па ходзе ўзнікнення розных дыскусій на міжнароднай арэне сталі прапаноўвацца розныя фарматы вырашэння праблемы.

Нароўні з «нармандскім» (група кіраўнікоў Францыі, Германіі, Расіі і Украіны) сталі прыгадваць, як 5 снежня 1994 года прэзідэнты Украіны, Расіі, ЗША і Вялікабрытаніі падпісалі Будапешцкі мемарандум — дакумент пра гарантыі бяспекі ў сувязі з далучэннем Украіны да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.

Згодна з ім, Расія, ЗША і Вялікабрытанія паабяцалі паважаць незалежнасць, суверэнітэт і існуючыя межы Украіны, устрымлівацца ад пагрозы сілай і выступілі супраць яе ўжывання адносна тэрытарыяльнай цэласнасці і палітычнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама ад аказання на яе эканамічнага ціску.

Акрамя таго, падпісанты паабяцалі дамагацца неадкладных дзеянняў з боку Савета Бяспекі ААН з мэтай аказання дапамогі Украіне, калі яна стане ахвярай акта агрэсіі або аб’ектам пагрозы агрэсіі з прымяненнем ядзернай зброі. А таксама не ўжываць ядзерную і любую іншую зброю супраць Украіны, акрамя выпадку нападу на іх або іх саюзнікаў.

Украіна ж, са свайго боку, пасля падпісання мемарандума, добраахвотна аддала сваю ядзерную зброю. Сёння кажуць, што калі б зброя засталася, то ні крымскі бліцкрыг, ні з’яўленне сепаратысцкіх анклаваў на ўсходзе Украіны не былі б магчымыя. А так, як аказалася, Будапешцкі мемарандум апынуўся банальным абяцаннем бяспекі, але не яе гарантыяй.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(15)