Якія сёння настроі ў грамадстве Славакіі, якая аднавіла культурную супрацу з Беларуссю
Журналіст Дзмітрый Гурневіч – пра адносіны жыхароў Славакіі да вайны ва Ўкраіне.
– У сувязі з тым, што Славаччына аднавіла культурную супрацу з Беларуссю, ёсць трошкі статастыкі пра цяперашнія настроі ў грамадстве гэтай краіны, – піша Гурневіч. – Для агульнага ўяўлення, што адбываецца. Гэта дадзеныя даследавання GLOBSEC.
Нагадаю, да ўлады там нядаўна прыйшоў папуліст Роберт Фіца, які ўжо адмовіўся дапамагаць Украіне і выступае з прарасейскімі заявамі.
- Толькі 40% славакаў лічаць, што адказнасць за вайну ва Украіне нясе Расея. (34% перакананыя, што вінаваты Захад, бо ён «справакаваў Расею». 17% лічаць, што Ўкраіна пераследавала расейскамоўных). Гэта самыя прарасейскія вынікі ў Цэнтральнай Еўропе. У Польшчы Расею адказнай лічаць 85%, у Чэхіі – 71%, Літве і Латвіі – 79% і 74%.
- 50% славакаў супраць дапамозе Украіне.
- 50% славакаў лічаць, што ЗША пагражаюць бяспецы іх краіны, а 66% перакананыя, што Вашынгтон уцягвае іх у вайну з Расеяй.
- У Славаччыне самы малы адсотак падтрымкі ўдзелу краіны ў NATO – 51%. Сярэдні паказнік краін NATO – 70%. Рэкардсмен – Польшча, там за NATO ажно 89%.
- 55% славакаў вераць у канспіралагічныя тэорыі. Гэта самы вялікі паказнік ў Еўропе.
Читайте еще
Избранное