Политика
Генадзь Косараў, «Завтра твоей страны»

Які прыём рыхтуе Пуціну Лукашэнка?

Ці варта чакаць беларускага дэмаршу на падаткавы манеўр Расіі, прагназуе аналітык Дзяніс Мельянцоў.

На 9 кастрычніка запланавана ратыфікацыя ў беларускім парламенце дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). А на наступны дзень Мінск павінен наведаць Уладзімір Пуцін. Ці зробяць беларускія дэпутаты падарунак расійскаму прэзідэнту ў выглядзе ратыфікаванай дамовы?

– Дамова, хутчэй за ўсё, дамова будзе ратыфікаваная. Расія са свайго боку паабяцае нейкім чынам і надалей падтрымліваць беларускую эканоміку, – прагназуе старшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS, Вільнюс) Дзяніс Мельянцоў. – Магчыма, Беларусь атрымае крэдыт, альбо чарговыя датацыі, ці гэта будзе ўвогуле нейкая нефармальная дамоўленасць, каб і Расія, і Беларусь маглі захаваць твар.

– А ці адмовіцца Масква ад падаткавага манёўра, з-за якога і разгарэўся увесь сыр-бор?

– Малаверагодна, бо ў Расіі няпростая эканамічная сітуацыя. Але і для афіцыйнага Мінску кошт пытання вельмі сур’ёзны. Па розных падліках, Беларусь губляе на падаткавым манеўры 2-3 мільярды долараў. Таму з беларускага боку робяцца намёкі, што дамова аб ЕАЭС можа не прайсці працэдуру ратыфіцыі ў парламенце, альбо дэпутаты зацвердзяць гэты дакумент з нейкімі папраўкамі.

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)