Общество
Анастасія Зелянкова

Як звычайны зваршчык ледзь не спаліў напамін пра Панятоўскага

Сёння ў аб’ектыве праекта “Ілюстраваная гісторыя” — палац ў вёсцы Жамыслаў.

Палац у вёсцы Жамыслаў. Іўеўскі раён. Фота www.holiday.by

Многія беларусы, прыязджаючы ў Варшаву, найперш ідуць у каралеўскі парк Лазенкі — пагядзець на палац апошняга караля Рэчы Паспалітай Аўгуста Станіслава Панятоўскага. Але не многія з іх ведаюць, што такі ж самы палац (дакладней, паменшаная яго копія) ёсць у Беларусі, у вёсцы Жамыслаў (Іўеўскі раён). Яго ўладальнік пан Умястоўскі так захапляўся каралём, што нават мэблю сабе замовіў на той жа фабрыцы, што і для славутага “Палаца на вадзе” Панятоўскага.

Такім убачыў і адлюстраваў на сваім малюнку жамыслаўскі палац Напалеон Орда. Фота з сайта //www.tio.by

Праўда, зараз пра былую веліч нагадваюць толькі рамы ў калідорах, рэшткі ляпніны пад столлю ды мазаіка з кафлі на падлозе. Падчас першай сусветнай вайны немцы арганізавалі ў сядзібе дом адпачынку, а ў 30-я гады XX стагоддзя графіня перадала яе Віленскаму ўніверсітэту для навуковых мэт. У савецкі ж час тут размяшчалася адміністрацыя калгаса “Жамыслаў”, клуб, бібліятэка і пошта, паціху набліжаючы заняпад палаца.

А вось у 2012 годзе будынак з такой багатай гісторыяй быў моцна пашкоджаны агнём пры правядзенні зварачных прац па дэмантажы труб ацяплення. Так звычайны зваршчык ледзь не вырашыў лёс беларускай спадчыны.

Фота Радыё Свабода

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)