Общество

Як жывуць «азотаўцы» пасьля звальненьня

Каля 30 чалавек звольнілі з «Гродна Азоту» пасьля пачатку нацыянальнага страйку летась 26 кастрычніка. Частка зь іх (13 чалавек) паспрабавалі праз суд вярнуцца на працу, але няўдала.

Звольненыя работнікі «Гродна Азоту» Сяргей Шэлест, Андрэй Пагярыла і Аляксей Сідар

Свабода пагаварыла са звольненымі работнікамі пра суд і жыцьцё пасьля «Азоту».

Сяргея Шэлеста і Андрэя Пагярылу звольнілі за прагулы — так кіраўніцтва прадпрыемства расцаніла іхнія 10 сутак у ІЧУ. Пад арышт яны трапілі за тое, што вывесілі на тэлевежы ў Горадні бел-чырвона-белы сьцяг у ноч на 28 верасьня пасьля разагнанага мітынгу.

Аляксея Сідара таксама звольнілі за прагул, калі ён адмовіўся працаваць у загазаваным цэху, а назаўтра захварэў.

Суд (падчас працэсу замянілі судзьдзю) адмовіў у аднаўленьні на працы ўсім 13 «азотаўцам», якія падавалі пазоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.8(10)