Як жыла беларуская шляхта
На нашых землях да шляхты належала амаль пятнаццаць працэнтаў насельніцтва. Шляхцічы з’язджаліся на павятовыя і ваяводскія соймікі, а таксама на агульнадзяржаўны Сойм і ўдзельнічалі ў кіраванні краінай. Галоўным абавязкам шляхты, якую называлі «палітычным народам», была абарона Айчыны ад ворагаў.
Комплекс маёнтка Рэйтанаў у в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна
Неверагодна важным месцам у кожным маёнтку была кухня. Нашчадкі сарматаў любілі шчодрую застоліцу.
Шырокі выбар страваў звычайна падаваўся і на сняданак, і на абед, і на вячэру, ну а ў святы сталы ў заможных гаспадароў ледзь не прагіналіся ад разнастайнага смакоцця.
Ганаровае месца ў шляхецкім харчаванні займалі стравы з мяса свойскай жывёлы і здабытай на паляванні дзічыны. Гаспадары і госці частаваліся рознымі каўбасамі і рулетамі, запечанымі шынкамі, галёнкамі і рэбрамі, вэнджанымі кумпякамі і квашанінай, пячонкай з цыбулькаю або часнаком.
Ліцьвіны-беларусы ва ўсе часы шанавалі сала. Былі аматары свіных вушэй, хвастоў і лычыкаў. Сярод улюбёных страваў трэба згадаць не раз каштаваныя, напэўна, і вамі мачанку і верашчаку.
А ці чулі вы пра такую незвычайную прысмаку, як ласіныя губы ў воцаце? Імі ласуюцца героі гістарычнай аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
На стол неслі вэнджаных і смажаных «паўгусак» і вяленых качак. Цаніліся мяса індыкоў, юшкі з маладых пеўняў або з адных пеўневых грэбняў. Традыцыйнай стравай з птушкі была печаная ці смажаная гусь — з грыбамі, капустай, яблыкамі, кашай.
Шмат каму смакавалі прыгатаваныя з бульбы дранікі са шкваркамі ды рознымі дадаткамі, бабка, калдуны або клёцкі «з душамі» ( гэта значыць, з мясам або з грыбамі).
А тым часам «падплывалі» фаршыраваныя шчупакі, смажаныя судакі, вэнджаныя вугры. Госці прыцмоквалі ад асалоды, каштуючы наварыстую юшку з некалькіх гатункаў рыбы. На Полаччыне гатавалі неверагодна смачны малочны суп з ачышчанымі ад костак бакавінамі ляшчоў.
Гэтую нечаканую страву, дзякуючы бабуліным рэцэптам, не раз давялося пакаштаваць у дзяцінстве і аўтару гэтых радкоў.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное