Общество

Як захаваць псiхiчнае i фiзічнае здароўе

Sojka ў кампаніі псіхолагаў і іншых адмыслоўцаў па здароўі падрыхтавала вельмi важны гід.

«Сабрацца і трымацца» — вось што мы ўмеем рабіць у стрэсавых сітуацыях. Не хварэць, не раскісаць, іранізаваць і нават жартаваць. Аднак ва ўсяго ёсць мяжа, нават у бязмежнай вытрымкі ды цярплівасці беларуса. Рана ці позна стрэс пачынае адгукацца, і мы можам расклеіцца без магчымасці імгненнага аднаўлення. Як клапаціцца пра сябе, загартоўваць сябе і берагчы?

Чаму трэба дбаць пра сябе, нават калі «не тыя часы»?

Адказ банальны: бо трэба дажыць да «тых» — пажадана, здаровымі, псіхічна ўстойлівымі і фізічна моцнымі, гатовымі вяршыць пазітыўныя змены ў сваім жыцці і жыцці наогул. Калі думкі пра сябе падаюцца занадта эгаістычнымі, падумайце пра іншых. Вы нікому не дапаможаце і не будзеце карыснымі, калі вы самі не ў парадку. Спачатку кіслародную маску на сябе, потым — на ўсіх, хто патрабуе дапамогі. Але спачатку ўсё ж на сябе.

Чаму неабходна лячыць стрэс?

За нашую моц і непахіснасць адказваюць дзве ўласцівасці псіхікі: стрэсаўстойлівасць і рэзілентнасць (або жыццястойкасць, жыццяздольнасць). Высокая стрэсаўстойлівасць дазваляе нам добра адаптавацца і не тануць пад націскам нягодаў. Але варта памятаць, што напружанне, якому мы звонку не паддаемся, назапашваецца знутры і ўрэшце пачынае нас надломваць.

Рэзілентнасць — гэта здольнасць аднаўляцца. Напрыклад, у фізіцы гэта здольнасць цвёрдых целаў вяртаць сваю форму пасля механічнага націску. У крызісны час мы дазваляем сабе хаця б ва ўласным уяўленні апусціцца на эмацыйнае дно, а вось рэзілентнасць дазваляе нам ад яго адштурхнуцца і вярнуцца ў свой звычайны стан.

Псіхолаг Наталля Скібская параўноўвае псіхіку «моцнага» чалавека з мастом на Нямізе, які доўга служыў, але аднойчы не вытрымаў і разваліўся, або з мячыкам, які быў спружыністым, але потым здзьмуўся і дэфармаваўся.

Добрая навіна тут толькі адна: і стрэсаўстойлівасць, і рэзілентнасць псіхікі можна трэніраваць і павялічваць.

МЕНТАЛЬНАЕ ЗДАРОЎЕ

А дакладней, праблемы, з якімі сутыкаецца наш арганізм, калі яго бамбардуюць перажыванні і ўзрушэнні.

Стрэс і дыстрэс. Што рабіць?

Сам па сабе стрэс — гэта звычайная рэакцыя арганізму на разнастайныя фактары. Стрэс выклікае літаральна ўсё — холад, спёка, навіны, спрэчкі з роднымі ды калегамі. То бок, гэта цалкам паўсядзённая штука. Больш за тое, стрэсы бываюць станоўчымі, калі іх выклікалі прыемныя змены ў жыцці і добрыя навіны. Але бываюць і адмоўныя стрэсы, якія праз нейкі час набываюць хранічны характар і ператвараюцца ў «дыстрэс».

Часцей за ўсё гэта рэакцыя на працяглае ўздзеянне негатыўных з’яваў ці фактараў. Такая рэакцыя можа быць вельмі рознай — ад бяссонніцы да фізічных хваробаў. Працяглае адчуванне небяспекі або перажыванне за людзей, якія знаходзяцца ў небяспецы, — выразна стрэсагенныя фактары.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(6)

Читайте еще

Конвейер репрессий. Российская журналистка после ареста на Окрестина: «Правозащитницу Насту Лойко били электрошокером». Дочь репетитора Ливянта задержали на суде над родителями. Павла Можейко оставили под стражей еще на месяц

Российская журналистка — про опыт 15 суток на Окрестина: С этим сталкиваются тысячи белорусов

Цыганкоў: Чаму многія беларусы не ганарацца перамогай Арыны Сабаленкі

Конвейер репрессий. Задержана певица Александра Захарик. Жителя Докшиц осудили за намерение поехать воевать в Украину. Юриста Евгения Папакуля приговорили к году лишения свободы за участие в протестных маршах

Конвейер репрессий. На учителя, который в 2020 году отказался подписывать итоговый протокол, завели новое дело. Политзаключенного Вячеслава Малейчука, осужденного на 22 года колонии, снова будут судить

Глас народа: «Были там танки. А у нас пионеры придут»