Общество
Лера Васiлькова

Як за бізнэсоўца ад БНФ вершы над Каменнай горкай гучалі

У хмурны панядзелак увечары ў ажыўленым месцы каля ўваходу ў метро каманда Васіля Астроўскага стварала цёплую атмасферу.

Адказным за душэўны настрой быў паэт, бард Анатоль Кудласевіч. Пакуль ён чытаў свае вершы, хлопцы і дзяўчаты з групы падтрымкi размаўлялі з мінакамі, раздаючы ім белыя і чырвоныя шарыкі. Тут жа жадаючыя маглі атрымаць праграму кандыдата, а таксама купіць зборнік духоўнай прозы і паэзіі Кудласевіча «Трынаццаць дзён».

Многія мінакі не маглі прайсці міма пікету - спыняліся, у тым ліку для эмацыйных гутарак.

62-гадовы бізнэсмен Васіль Астроўскі вылучаецца кандыдатам ад Партыі БНФ на парламенцкіх выбарах па 103-й Дамброўскай выбарчай акрузе, што на захадзе сталіцы.

Астроўскі вядомы ў бізнэсе чалавек. Ён узначальвае Раду па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме, а таксама ўваходзіць у Рэспубліканскую раду прадпрымальнікаў. Пра шлях у палітыку і пра бізнэс «Наша Ніва» напярэдадні пагаварыла з кандыдатам у дэпутаты. Размова праходзіла выключна па-беларуску.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)