Як выглядае менскае жыццё «па-багатаму» знутры?
Уладальнік бараў, гаспадар крамаў, галоўрэд часопіса і тусоўшчык-шоўмэн. Мы вырашылі пакапацца ў бруднай бялізне сталіцы чужымі рукамі. Як выглядае менскае жыццё «па-багатаму» знутры? Слова – інсайдарам.
Аляксей Садавы
29 гадоў, уладальнік бараў «Героі» ды «ID bar»
– Я вельмі проста расстаюся з грашыма, але яны адказваюць мне тым жа – лёгка да мяне прыходзяць.
Нейкая падсвядомая ўстаноўка на паспяховасць існавала ў мяне з дзяцінства. Я пытаў у бацькоў: «А хто больш за ўсіх зарабляе?». Мне адказвалі: «Напэўна, прэзідэнт». Я казаў: «Тады хачу быць прэзідэнтам». Увогуле ўсім, што маю, я абавязаны сям’і і сябрам, і рэч не толькі ў матэрыяльным баку. У мяне ёсць партнёры, і бізнес належыць не толькі мне.
Цяжка казаць пра ўсю Беларусь, але думаю, што багатых людзей у Менску няшмат – магчыма, пару тысяч. Пры гэтым паняцці «багаты» і «знакаміты» ў Беларусі не супадаюць. Людзі заможныя і ўплывовыя ўжо нікому нічога не даказваюць.
Беларускі бамонд цяжка назваць разбэшчаным або звыклым да эпатажу. Трэба ўлічваць спецыфіку нашай дзяржавы – беларускія людзі ўсяго баяцца. Што такое панты па-беларуску? Ну, гэта банальна: машыны, даўганогія і маўклівыя дзяўчыны; крычаць, біць шклянкі, замаўляць столік у самым цэнтры залы… І 20 разоў запар прымушаць цыганоў спяваць любімую песню заліхвацкай маладосці. Шчыра кажучы, гэта быдляцтва, нават пантамі не назавеш, але ў нас маса персанажаў, якія не адчуваюць розніцы.
Ёсць больш вытанчаныя панты: трэба запаркавацца на сваёй прыгожай машыне ну проста на ўваходзе ў клуб, перагарадзіўшы ўсім праезд і праход. Зайсці і гучна павітацца з кожным, каго ведаеш ў гэтым месцы. Выйсці са скандалам, бо лімузін не можа пад’ехаць проста да століка.
Працяг артыкулу чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное