Общество

Як выглядае будоўля «Газпром-цэнтра» на месцы знесенага «Маскоўскага» аўтавакзала. Фотафакт

У кампаніі заяўляюць, што на абʼекце «няма кансэрвацыі, ідуць невялікія работы».

Як паведамляе Onliner.by, 6 сакавіка будзе ізноў адчынены аўтавакзал «Усходні», які спыніў працу ў 2016-м. Вакзал будзе адкрыты на 30%. Адпраўляцца і прыбываць будуць пераважна маршруты магілёўскага кірунку, а таксама частка прыгарадных і гарадскіх маршрутаў.

Тым часам Радыё Свабода высветліла, шт адбываецца на будоўлі «Газпром-цэнтра» на месцы знесенага ў 2014-м «Маскоўскага» аўтавакзала.

Неўзабаве пасля зносу на пляцоўцы пачаліся працы, аднак праз нейкі час будоўлю прыпынілі, а праз тры месяцы ў 2016 годзе «Газпром трансгаз Беларусь» закансэрваваў незавершанае будаўніцтва.

Начальнік службы сувязяў з грамадскасцю і сродкамі масавай інфармацыі Дзмітры Косцін адказаў на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода сцісла: «Працэс працягваецца».

Намесьнік гендырэктара Міхаіл Грышчэня сказаў, што на абʼекце «няма кансервацыі, ідуць невялікія работы».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.2(59)