Як вандраваць зімой і не змерзнуць
Калі градуснік паказвае мінусавую тэмпературу — гэта не падстава адмовіцца ад актыўных выходных. Усё наадварот: звыклы трып па Беларусі зайграе новымі фарбамі. Але ў такім выпадку падрыхтоўка да вандроўкі зойме крыху больш часу, чым звычайна.
Каб гэтыя словы не здаваліся галаслоўнымі, у якасці прыкладу прывядзем нашае зімовае падарожжа ў мінус трынаццаць у сядзібу Рэйтанаў, што знаходзіцца ў вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Лавіце лайфхакі!
Не грэбуйце аўтаспынам
Але ж і цалкам спадзявацца на яго нельга. У Беларусі можна ўжо скласці мапу, дзе аўтаспын працуе добра, а дзе за некалькі гадзін не з’едзеш нікуды.
Напрыклад, увосень мы хацелі даехаць аўтаспынам з Камянецкай вежы да Белавежскай пушчы — але за некалькі гадзін не спынілася ніводнай машыны. А між тым, гэта адзін з самых папулярных беларускіх турыстычных напрамкаў, і трафік быў вельмі ажыўлены. Гэтак жа ўлетку мы стаялі пару гадзін паміж Мірам і Несвіжам. Незразумела чаму, але ў такіх месцах вельмі цяжка спыніць машыну.
Але з зімовым падарожжам нам пашанцавала: адразу з Ляхавічаў амаль да самай усыпальні Рэйтанаў нас давезла першая ж машына. А вось калі вярталіся, то па дарозе амаль да самых Ляхавічаў не сустрэлі ніводнага аўтамабіля: добра, што сонейка пачало грэць. Але ўжо ў Ляхавічах нас забрала машына і давезла да самых Баранавічаў. Як бачыце, тут людзі адносяцца з разуменнем.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное