Як ушаноўвалі памяць змагароў Слуцкага збройнага чыну
Арганізатары акцыі Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Віталь Амяльковіч пасля мітынгу апынуліся ў пастарунку. Актывісты Партыі БНФ і КХП-БНФ ушанавалі памяць змагароў Слуцкага збройнага чыну.
16:47. Удзельнікі акцыі памяці змагароў Слуцкага збройнага чыну ўсклалі вянок і кветкі ў Семежаве.
Міліцыянты не ўмешваліся, а толькі назіралі здалёк.
16:21. Актывісты Партыі БНФ прыехалі ў Вызну, якая цяпер называецца Красная Слабада.
Міліцыянты, якія іх тут чакалі, выставілі ўмову: калі будзе шэсьце са сьцягамі, то яны не даволяць.
Удзельнікі акцыі ўшанавалі без сьцягоў памяць слуцкіх ваяроў: усклалі кветкі і прасьпявалі «Магутны Божа».
Цяпер яны плянуюць наведаць Семежава, куды раней міліцыянты не пусьцілі аўтобус.
Янукевіч кажа, што ў слуцкая міліцыя яго папярэдзілі: калі людзі выйдуць з аўтобусу, гэта будзе лічыццца несанкцыянаванай акцыяй.
16:14. Міліцыянты ўзялі тлумачэньні ў Янукевіча і Амяльковіча. Арганізатарам акцыі паведамілі, што далей будзе праводзіцца праверка.
15:37. Заяўнікі акцыі Партыі БНФ Алексей Янукевіч і Віталь Амяльковіч па-ранейшаму знаходзяцца ў міліцыі Слуцку. Міліцыянты будуць браць у іх тлумачэньні. Супрацоўнікі МУС кажуць, што «ёсьць прыкметы несанкцыянаванага шэсьця».
Пасьля таго, як мітынг БНФ скончыўся, некаторыя ўдзельнікі вырашылі далучыцца да акцыі КХП-БНФ, якая адбывался за 200 мэтраў.
Гэтую адлегласьць людзі прайшлі з разгорнутымі сьцягамі. Міліцыянты тады папярэдзілі, што нельга хадзіць са сьцягамі па вуліцах гораду.
Янукевіч не выключае, што гэты факт і можа быць той самай «прыкметай несанкцыянавага шэсьця».
15:12. Кіраўніка Партыі БНФ Аляксея Янукевіча міліцыянты папрасілі праехаць у пастарунак. Сказалі, што «на размову».
15:06. Мітынг актывістаў КХП-БНФ скончыўся. Яны вяртаюцца ў Менск.
14:48. Аляксей Янукевіч паведаміў, што мітынг скончаны.
14:45. Канцэрт Андрэя Мельнікава скончыўся.
Андрусь Цянюта праводзіць прысягу новых сябраў «Маладога фронту».
14:38. Тым часам на іншай пляцоўцы ў Слуцку працягваецца мітынг актывістаў КХП-БНФ. Асноўныя тэмы выступаў: абарона незалежнасьці, абарона правоў чалавека, супраціў інтэграцыі з Расеяй, супраціў расейскім вайсковым базам на тэрыторыі Беларусі.
14:31. Перад удзельнікамі мітынгу выступае бард Андрэй Мельнікаў. У яго, дарэчы, сёньня дзень народзінаў.
Мельнікаў кажа, што стаў цікавіца тэмай Слуцкага збройнага чыну пасьля таго, як пазнаёміўся з творчасьцю Алеся Змагара.
14:27. Прадпрымальнік Алесь Макаеў кажа пра праблему адраджэньня беларускай мовы.
Кажа, што «вяртаньне мовы — гэта сапраўднае змаганьне», заклікае дамагацца вышэйшай адукацыі на беларускай мове.
Макаеў узгадвае пра палітзьняволеных, а таксама пра арыштаванага ксяндза Лазара і Андрэя Гайдукова, які адбывае пакараньне паводле «шпіёнскага» артыкулу.
«Павінна паўстаць беларуская салідарнасьць. Я веру, што яна чакае нас на перадзе», — гаворыць Макаеў.
14:18. Выступ старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча:
Случакі падалі нам цудоўны прыклад змаганьня за незалежнасьць. Дзякуючы іхнай ахвярнасьці незалежнасьць Беларусі стала магчымай. На сёньня пагрозы ля нашай незалежнасцьі ня зьнішчана. Не будзе ў беларускі дэмакратыі і свабоды, пакуль ня будзе нацыянальнага адраджэньня. Мы павінны змагацца, пакуль нашая незалежнасьць не стане незваротнай.
Янукевіч кажа пра небясьпеку расейскіх вайсковых базаў для Беларусі. Ён заявіў, што асноўная пагроза незалежнасці сыходзіць ад Расеі.
Ён ўзгадаў і пра ціск на Ўкраіну, каб тая адмовіоася ад падпісаньня дамовы з Эўразьвязам.
14:14. Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў чытае прывітальнае слова ад старшыні Рады БНФ Івонкі Сурвілы.
14:10. На стадыёне ў Слуцку — прыкладна 50 чалавек.
Разьцяжкі і плякаты: «Не расейскім вайсковым базам», «Беларуская аўтакефальная царква», «Партыя БНФ — партыя народных інтарэсаў».
Адзін з удзельнікаў мітынгу прыйшоў у майцы «Не — дыктатуры, так — незалежнасьці».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное