Экономика

Павел Кірылаў, Новы час

Як улады будуць падвышаць давер да беларускага рубля

Урад і Нацбанк сумеснай пастановай зацвердзілі Стратэгію павышэння даверу да нацыянальнай валюты да 2035 года.

Фота shutterstock.com

Улічваючы трывогі апошняга часу з прычыны так званай глыбокай інтэграцыі з Расіяй гэтая пастанова тычыцца не толькі манетарна-эканамічных пытанняў, але выглядае таксама як дакумент з палітычнымі сэнсамі.

Тут наўпрост і адзначаецца, што «нацыянальная валюта — найважнейшы эканамічны інструмент і адзін з галоўных атрыбутаў палітычнага суверэнітэту краіны».

Стратэгія скіравана «на фармаванне комплексу паслядоўных узаемазвязаных захадаў, якія паспрыяюць павышэнню даверу насельніцтва і арганізацыяў да нацыянальнай валюты».

Мэсэдж ясны: трывалая нацвалюта — моцны суверэнітэт. Давер да беларускага рубля — умацаванне сярод грамадзян Беларусі каштоўнасцяў незалежнасці.

Разважанняў пра выгады пераходу на расійскі рубель пры моцным сваім павінна паменець нават сярод непатрыятычных абывацеляў. Можа гэты дакумент суняць і алармізм тых, хто стурбаваны пагрозамі незалежнасці. А менавіта адзінай саюзнай валюты з эмісійным цэнтрам у Маскве і прагне Крэмль.

Менавіта гэтым пытанням, а таксама наднацыянальным органам прысвечаная, па словах расійскага прэм’ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, самая закрытая — апошняя 31-я — з інтэграцыйных дарожных картаў.

Старшыня ж Нацбанку Беларусі Павел Калаур заявіў, што размовы аб пераходзе на расійскі рубель або нейкую агульную валюту не маюць пад сабой глебы.

Болей за тое — яны «вярэдзяць грамадскасць, фармуюць павышаныя інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.8(13)