Общество

Зміцер Юркевіч, Новы час

Як у Расійскай імперыі змагаліся з цвярозасцю

У другой палове ХІХ стагоддзя антыалкагольны рух, які пачаўся з Брэстчыны, ахапіў 32 губерні колішняй «турмы народаў».

У траўні 1858 года на стол гродзенскага губернатара Івана Абрамавіча Шпеера (які быў ці не адзіным губернатарам Расійскай імперыі, што паходзіў з ахрышчаных яўрэяў) лягла дакладная цыдулка.

Аўтарам яе быў давераны ад дзяржаўцаў Кобрынскага чарачнага водкупу і казённых корчмаў павета па губерні, дэрпцкі біргер Карл Клюге.

Біргер скардзіўся губернатару на беларускіх сялянаў, якія паўступалі ў таварыствы цвярозасці, што прывяло да катастрафічных стратаў «пітнога промыслу», ды пакорліва прасіў спыніць ацверазенне працоўнага люду — забараніць уступаць у гэтыя таварыствы.

Скардзіцца адкупшчыкаў, шынкароў і карчмароў прымусіў размах руху. Але гэта быў толькі пачатак. Бо неўзабаве, у жніўні, ковенскія краўцы-шаўцы і сталяры цалкам аўтаномна далі зарок не спажываць алкаголь, і нават патрабавалі адзін ад аднаго сачыць за выкананнем зароку. А ў верасні затрэсла ўсю Ковенскую губерню, якая на той момант займала тэрыторыю амаль усёй сённяшняй Літвы, без Віленшчыны.

Першае жамойцкае таварыства цвярозасці, якое было афіцыйна прызнанае і трапіла ў гісторыю, стварылі на правым беразе Нёмана, у мястэчку Юрбарк — гэта была самая паўднёвая кропка губерні, і менавіта туды, пасля Брэстчыны, патрапілі першыя звесткі пра стварэнне падобных таварыстваў у Царстве Польскім.

Хоць рух меў глыбокія сацыяльныя карані — злоўжыванні з боку тых, хто афіцыйна нажываўся на гандлі легальным «наркотыкам» таго часу (алкаголем): адкупшчыкаў, паноў, вертыкальшчыкаў, карчмароў, — значную ролю ў яго кадыфікацыі і распаўсюдзе адыграў каталіцкі касцёл, і нават праваслаўная царква.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(9)