Общество
Павел Печанько, фота і відэа аўтара

Як у Мінску сярод зімы штучны снег робяць. Фотафакт

Побач з «Чыжоўка-Арэнай» рыхтуюцца да спартыўнага мерапрыемства, якога няма ў афіцыйных анонсах.

5 лютага побач з «Чыжоўка-Арэнай» з дапамогай снегавых установак пачалі «нарыхтоўваць» снег, які пасля грузавікамі адвозілі на лыжа-ролерную трасу ў парку імя 900-годдзя Мінска.

Па словах супрацоўніка арэны, снег нарыхтоўваецца для лыжнай трасы перад «нейкімі спаборніцтвамі».

Пошук інфармацыі пра спаборніцтвы не меў плёну. Традыцыйная «Мінская лыжня» праводзіцца ў Вяснянцы. У плане

грамадска-палітычных, культурна-масавых,

фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў на люты 2018 года лыжных забегаў у Чыжоўцы не знайшлося.

Магчыма, у парку імя 900-годдзя Мінска чакаецца спартыўна-масавае мерапрыемства, паобнае да таго, што ладзілася год таму. Тады на лыжню выйшлі школьнікі, студэнты, рабочыя і чыноўнікі.

Мяркуючы па фотасправаздачы з мінулагодняга забегу, недахопу ў снезе тады не адчувалася. Не выключана, што сёлетняе бяcснежнае надвор’е вымусіла арганізатараў пайсці на дадатковыя меры.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)