В мире
Твой стыль, фота Jerzy Doroszkiewicz

Як у Беластоку змагаюцца са спёкай

На Рынку Касцюшкі працуюць гэтак званыя «водныя заслоны». Яны ратуюць ад спёкі, што даходзіла апошнімі днямі ледзь не да 30 градусаў у цені.

Гэтая ініцыятыва беластоцкага водаканала не толькі ахалоджвае ў спёку, але і дазваляе весела бавіць час. Гэтакі спосаб змагання са спёкай выкарыстоўваецца ў Беластоку ўжо не першы год.