Як у Беларусі папаўняюць бюджэт праз штрафы матулям па «пратэстным» артыкуле

З 1 сакавіка гэтага года ўзмацнілі адміністрацыйную адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, значна павялічыўшы памеры штрафаў.

Фота Радыё Свабода

Так, максімальны памер штрафу па абноўленым артыкуле 24.23 КаАП павялічылі з 30 да 100 базавых велічынь (з 870 да 2900 рублёў). Пры прыцягненні па гэтым артыкуле паўторна змогуць аштрафаваць на суму да 200 базавых велічынь, або 5800 рублёў.

Як паведамляе Вясна назiрае, пры гэтым, згодна з новымі зменамі ў ПВКаАП, маці непаўнагадовых дзяцей не могуць затрымліваць больш за тры гадзіны. За гэтыя месяцы практыка склалася так, што на затрыманых жанчын, у якіх ёсць дзеці, у РУУСах цягам трох гадзін складаюць пратаколы і адпускаюць да суда, дзе потым іх штрафуюць на велізарныя штрафы.

116 290 рублёў
На столькi суды аштрафавалі 55 маці з 1 сакавіка

За 10 тыдняў па новых артыкулах за ўдзел у мірных акцыях пратэсту затрымалі больш за 250 жанчын. Штрафы прысудзілі мінімум 114 жанчынам, у 55 з каторых ёсць непаўнагадовыя дзеці. Памер штрафаваў склаў ад 25 да 200 базавых велічыняў (725 – 5800 рублёў):

• Дзвюх жанчын пакаралі «самым маленькім» штрафам у памеры 25 базавых (725 рублёў);

• Восем жанчын аштрафавалі на 30 базавых (870 рублёў);

• Тры жанчыны – на 40 базавых (1160 рублёў);

• Дзесяць – на 50 базавых (1450 рублёў);

• Чатырох – на 60 базавых (1740 рублёў);

• Пяцерых – на 70 базавых (2030 рублёў);

• Дзвюх – на 80 базавых (2320 рублёў);

• Шэсцярых – на 90 базавых (2610 рублёў);

• Адзінаццаць – на 100 базавых (2900 рублёў) – гэта самае распаўсюджанае пакаранне для маладых маці;

• Адну жанчыну пакаралі штрафам у памеры 150 базавых (4350 рублёў);

• Дзвюх жанчын аштрафавалі на 180 базавых (5220 рублёў);

• Адну жанчыну – на 200 базавых (5800 рублёў).

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.5 (оценок:16)