Комментарии
Аляксандр Кур’яновіч, Новы час

Як у Беларусі ішло змаганне за/супраць СССР

Ці памятаеце вы, што 17 сакавіка 1991 года, адбыўся рэферэндум, на якім павінен быў вырашыцца лёс СССР? Ад удзелу ў рэферэндуме адмовіліся прыбалтыйскія рэспублікі, Малдова, Грузія і Арменія. А ведаеце, што не ўсё проста было і ў БССР?

Лідар БНФ, дэпутат Вярхоўнага Савета Зянон Пазьняк на пікеце супраць рэферэндуму на плошчы Леніна, 17 сакавіка 1991 г., Мінск

На рэферэндуме грамадзяне павінны былі адказаць на пытанне: «Ці лічыце Вы неабходным захаванне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік як абноўленай федэрацыі раўнапраўных суверэнных рэспублік, у якой будуць у поўнай меры гарантаваны правы і свабоды чалавека любой нацыянальнасці?».

Як вядома, ад удзелу ў рэферэндуме адмовіліся прыбалтыйскія рэспублікі, а таксама Малдова, Грузія і Арменія. Аднак у Беларускай ССР з рэферэндумам было не ўсё так проста.

22 студзеня 1991 года за ўнясенне пытання аб рэферэндуме ў парадак дня сесіі Вярхоўнага Савета прагаласавалі 166 дэпутатаў пры неабходным кворуме ў 174 чалавекі. Нягледзячы на высілкі старшыні Вярхоўнага Савета Мікалая Дземянцея і яго намесніка Васіля Шаладонава, неабходны кворум забяспечыць не ўдавалася. Тады Мікалай Дземянцей заявіў, што «мы вернёмся к рассмотрению, сегодня этот вопрос плохо подготовлен». Аднак у наступныя дні гэтая тэма больш не краналася кіраўніцтвам Вярхоўнага Савета.

Унікальнасць сітуацыі была відавочна. Вярхоўны Савет Беларусі, які набыў імідж аднаго з самых кансерватыўных і пракамуністычных вышэйшых прадстаўнічых і заканадаўчых органаў у СССР, аб’ектыўна не падтрымаў рэферэндум. Безумоўна, сказаўся ўплыў рашучага праціўніка рэферэндуму — парламенцкай апазіцыі БНФ, якая ўдала ўздзейнічала на шэраг дэпутатаў, настройваючы іх супраць усенароднага галасавання.

Далей разыгралася амаль дэтэктыўная гісторыя…

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)