Политика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Як стварыць віртуальную рэальнасць. Рэцэпты беларускіх уладаў

Неаднаразова мы заўважалі, што ўлады жывуць самі па сабе, а народ — сам па сабе. Аднак мы яшчэ не бачылі такі ўзровень віртуальнасці, што прадэманстравалі ўлады на мінулым тыдні.

Усе дзяржаўныя СМІ паказалі, як Лукашэнка клапоціцца пра беларускія прадпрыемствы. 5 сакавіка ён наведаў Мотавелазавод, шмат казаў пра «інавацыйныя прадпрыемствы» і недапушчальнасць страты вытворчасці, — у прынцыпе, усё як заўсёды. Але пасля выхаду гэтых рэпартажаў выявіліся цікавыя рэчы.

Па-першае, ні на якім «Мотавела» Лукашэнка не быў. Ці быў, але не зусім на МВЗ. У кадрах, паказаных па БТ, людзі пазналі зусім іншае прадпрыемства — прадпрыемства па вытворчасці нейкіх стэлажоў, якое проста арандуе на «Мотавела» вытворчыя пляцоўкі.

Па-другое, даволі цікава выглядала сустрэча Лукашэнкі з «працоўнымі». Як зазначыў тэлеграм-канал «Эканоміка па-беларуску», колькасць персаналу на заводзе з 2007-га па 2017 год скарацілася з 2685 да 76 чалавек.

Хто ў прынцыпе можа застацца на такім прадпрыемстве? Зразумела, павінен заставацца начальнік, яго намеснікі, іх сакратары. Ідэалагічны аддзел распускаць на дзяржаўным заводзе таксама нельга.

Вось і выходзіць, што не факт, што з 76 чалавек, якія «працуюць» на МВЗ, знойдзецца хоць бы адзін, які валодае таемнымі ведамі, з якога боку брацца за гаечны ключ.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(19)