Як склаўся лёс віцэ-мэра Асіповічаў, які нападпітку «замініраваў» мясцовыя КДБ і міліцыю?

Летась, прыканцы красавіка, у Асіповічах адбылася выключная па сваёй абсурднасці гісторыя: намеснік старшыні райвыканкама па ідэалогіі Аляксандр Шаўлюга, быўшы нападпітку, пазваніў у міліцыю з паведамленнем, што мясцовыя КДБ і міліцыя замінаваныя.

Аляксандр Шаўлюга (злева).

Вядома, ніякіх бомбаў там не было, але РУУС эвакуявалі ў поўным складзе. Асобу жартаўніка вылічылі хутка, завялі крынімальную справу па артыкуле «заведама хлуслівае паведамленне аб небяспецы».

Але як лёс чыноўніка склаўся далей?

Як стала вядома «Нашай Ніве», крымінальная справа да суду не дайшла — яе спыніў бабруйскі раённы пракурор (ён разглядаў гэтую справу, бо так заведзена — справы на «вертыкальшчыкаў» перадаюць у суседнія, непадведамственныя ім раёны).

«Справа была спыненыя ў сувязі з прыцягненнем да адміністратыўнай адказнасці — яму далі 30 базавых», — паведамілі «Нашай Ніве» ў прэс-службе пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Праўда, з работы ў выканкаме Шаўлюгу давялося сыйсці — цяпер ён працуе доктарам у мясцовай паліклініцы.

«Гэты чалавек мае медыцынскую адукацыю, таму скончыў курсы перападрыхтоўкі і цяпер працуе ў нас, робіць УГД. З камплектаваннем медыцынскімі кадрамі ў нас не вельмі добра, адмаўляцца не выпадае», — расказаў калега Шаўлюгі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)