Общество

Як скарачаецца насельніцтва Беларусі

Мінус 20 тысяч за 8 месяцаў, падлiчвае Радыё Свабода.

Насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка — 9 мільёнаў 454 тысячы чалавек. Гэта на 20,3 тысячы чалавек менш, чым у пачатку гэтага году.

Са студзеня па верасень у Беларусі нарадзілася 65 823 чалавекі, а памерлі 90 659, паведамляе Белстат. Найбольш за ўсё паміралі ад хваробаў зьвязаных з сыстэмай кровазвароту і новаўтварэньняў. Насельніцтва зьменшылася на 24 836 чалавек.

У мінулым годзе за такі ж пэрыяд насельніцтва зьменшылася на 18 511 чалавек.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.8(18)