Общество
Анастасія Зелянкова

Як савецкія альпіністы перафарбавалі беларускую спадчыну

У аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — Камянецкая вежа.

г.Камянец, Брэсцкая вобласць, фота з сайта vandrouka.by

Сёння вышыня Камянецкай, або Белай (як любілі яе называць у савецкія часы), вежы мала каго здзівіць, а вось ў ХІІІ стагоддзі яна лічылася самый вялікай абарончай вежай – каля 30 метраў! Узвядзенню гэтай забудовы беларусы абавязаны ўкраінцам – у той час землі сучаснага горада Камянца належалі валынскаму князю Уладзіміру Васількавічу, які і распарадзіўся пабудаваць на высокім узгорку паблізу абрывістага берагу ракі Лясной драўляную крэпасць з высокай каменнай вежай.

Як можна зразумець, захавалася да нашых дзён толькі сама вежа. Ды і тая доўгі час вельмі адрознівалася ад свайго першапачатковага выгляду. Справа ў тым, што савецкі “мудры” ўрад вырашыў, што прыгажэй вежа будзе глядзецца ў белым колеры. Вапна і альпіністы зрабілі сваю справу, пасля чаго гэты мемарыял стаў называцца не інакш як Белая вежа. Толькі ў канцы 20 стагоддзя адзін з сімвалаў Беларусі прывялі ў нармальны стан, пакінуўшы напамін пра тую недарэчнасць хіба што ў назве казіно-рэстарана ў цэнтры сталіцы.

Зараз унутры Камянецкай вежы размешчаны музей.

Таксама ў праекце

Адкуль на вітражы самага старога храма Беларусі НКВДэшная машына?

Наш адказ чалябінскаму метэарыту

Радавое гняздо «апазіцыянераў»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)