Общество

Алесь Кіркевіч, Новы час

Як профілі ў сацсетках зрабіліся падарункам для сілавых структураў

Там слоўца, тут абрэвіятура, а тут — фота са свастыкай: справа гатовая!

Даўно, калі расійскі алігарх і апанент Крамля Міхаіл Хадаркоўскі яшчэ сядзеў за кратамі, а яму навешвалі ўсё новыя і новыя абвінавачванні па нібыта зладзействах шматгадовай даўніны, па інтэрнэце гуляў жарт: «Хадаркоўскі працягвае здзяйсняць у мінулым усё больш жорсткія злачынствы».

Сёння выглядае, што ў падобнай сітуацыі апынулася ці не большасць беларускіх карыстальнікаў сацыяльных сетак.

Уявіце сабе, колькі ў Беларусі карыстальнікаў сацыяльных сетак — Facebook, «ВКонтакте», Instagram ды іншых? Мільёны людзей, а значыць, мільёны профіляў, і ў кожным — тысячы і тысячы допісаў, якія самі сабой нікуды не знікаюць, але назапашваюцца. Вы, напрыклад, памятаеце, пра што пісалі на сваёй старонцы пяць ці сем гадоў таму? Напэўна, не. Я таксама. Але наўпрост можа стацца, што канкрэтны допіс, слова, абрэвіятура ці яшчэ немаведама што сёння ўжо трактуецца як прапаганда варожасці, экстрэмізму ці, крый Божа, парнаграфія.

За савецкім часам, каб выявіць іншадумцаў, КДБ было змушанае арганізоўваць грувасткія сеткі «асведамляльнікаў», прасцей кажучы — «стукачоў». Афіцыянты, таксісты, праваднікі ў цягніках… Кажуць, былі нават разнарадкі па шматкватэрных дамах — колькі і на якую колькасць насельніцтва мае быць «вушэй», якія прыбягуць і пра ўсё дакладуць куды трэба.

Сёння тэхналогіі перамаглі, і патэнцыйная ахвяра, замест таго, каб спавядацца цётачцы-буфетчыцы, што падлівае гарэлку, сама ўсё напіша ў сваім профілі ў «ВКонтакте».

Пры ўсёй артадаксальнасці нашых сілавых структураў, за гэтую нітачку разумныя людзі ў пагонах ухапіліся. У выніку профілі ў сацыяльных сетках сталіся цудоўнай магчымасцю для прыцягнення да адказнасці фактычна каго-заўгодна. Там слоўца, тут абрэвіятура, а тут — фота са свастыкай: справа гатовая!

База доказаў — усяго толькі «скрыншоты» са старонкі, сведкі наогул не патрэбныя. Адным словам, ідэальнае злачынства… Прабачце — ідэальнае раскрыццё злачынства!

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(20)