Общество

Як прайшла акцыя «Несьмяротны полк» у Менску

Мітынг з партрэтамі Сталіна. Менскія ўлады не дазволілі шэсьце расейскай акцыі «Несьмяротны полк», але санкцыянавалі мітынг недалёка ад плошчы Перамогі — ля музэю І зьезду РСДРП, паведамляе Радыё Свабода.

На акцыю прыйшлі каля 500 чалавек. Некаторыя зь іх выйшлі з партрэтамі сваіх родзічаў, якія ваявалі ў Другую сусьветную, некаторыя — з партрэтамі Сталіна і нават Леніна (які памёр за больш як 15 гадоў да пачатку Другой сусьветнай вайны), некаторыя — са сьцягамі БССР (вэрсіі 1951 году) і СССР.

На акцыі актыўна раздавалі «георгіеўскія стужкі», дзяржаўнай або нацыянальнай беларускай сымболікі практычна не было.

Арганізатарам менскага «Несьмяротнага палку» ў Менску зноў выступіў былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Драко. Арганізатары плянавалі правесьці невялікае шэсьце ад 10-й гадзіны, але толькі каля 10:30 частка ўдзельнікаў выйшла на ходнікі на праспэкце Незалежнасьці, большасьць засталася каля музэю І зьезду РСДРП.

Фота Уладзя Грыдзiна

Прайсьці шэсьцем у бок плошчы Перамогі фактычна немагчыма: там зьбіраюцца ўдзельнікі дзяржаўнага мерапрыемства.

Павловский: Символика 9 мая отпугивает наших союзников – Беларусь и Казахстан